EPA

EPA

Папа зрабіў гэтую заяву на сустрэчы з кардыналамі: усяго было абвешчана аб прылічэнні да ліку святых некалькіх чалавек.

Маці Тэрэза ў 1979 годзе стала лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру за дапамогу людзям, якія жывуць у нястачы. У 2003 годзе яна была прылічана да ліку блажэнных.

У снежні мінулага года Папа Францішак ухваліў дэкрэт, які прызнае, што маці Тэрэза здзейсніла цуд, вылечыўшы чалавека ад шматлікіх пухлін. Гэта прызнанне і адкрыла шлях да далучэння яе да ліку святых.

Жанчына большую частку жыцця пражыла ў Індыі, дзе дапамагала бедным. Яна памерла ў 1997-м годзе ў Калькуце.

Маці Тэрэза заснавала жаночы місіянерскі ордэн «Сёстры-місіянеркі любові». Зараз у ордэне некалькі тысяч сясцёр міласэрнасці, якія дапамагаюць тым, хто жыве ў нястачы ў розных краінах свету. Яны клапоцяцца пра цяжкахворых, уключаючы заражаных праказай і хворых на сухоты, а таксама дзецям-сіротам, бедным і ахвярам стыхійных бедстваў.

Пры гэтым маці Тэрэзу крытыкуюць за яе рэзкую пазіцыю ў адносінах да кантрацэпцыі і абортаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?