14 сакавіка ў салігорскую міліцыю паступіла паведамленне ад дыспетчара «хуткай дапамогі», што паблізу дома па вуліцы Набярэжнай з рэзанай ранай шыі шпіталізаваны 58-гадовы мужчына. Праз некалькі гадзін мужчына памёр у бальніцы.

Міліцыя ўстанавіла, што параніў загінулага яго пляменнік. Абодва мужчыны жылі ў адной кватэры, нідзе не працавалі, вырашылі днём выпіць. Выпілі, пасварыліся, пачалася бойка… і 48-гадовы пляменнік пырнуў свайго дзядзьку нажом. Пляменнік затрыманы, распачата крымінальная справа. Мужчыну можа пагражаць да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?