Літоўскі прэм'ер-міністр Альгірдас Буткявічус пацвердзіў, што Літва не мае намеру купляць электраэнергію з Беларускай АЭС, будаўніцтва якой зараз вядзецца ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці.

Delfi.lt

Delfi.lt

«Так, мы гэтую пазіцыю ўжо выказвалі, мы адназначна не збіраемся закупляць электраэнергію з небяспечнай станцыі, і я думаю, што пазіцыя краін Еўрасаюза павінна быць такой жа. Магу сказаць, што ва ўсіх высновах, якія ўдалося сфармуляваць дзякуючы нашым намаганням, гаворыцца, што важна арганізаваць ядзерную бяспеку і за межамі ЕС», — заявіў Буткявічус сёння ў інтэрв'ю радыёстанцыі LRT.

Ён адзначыў, што Літва разам з партнёрамі будзе імкнуцца да таго, каб АЭС у Астраўцы адпавядала ўсім патрабаванням бяспекі. «Мы прытрымліваемся пазіцыі, што Рэспубліка Беларусь павінна паскорыць выкананне стрэс-тэстаў, якія даюць ацэнку рызыкам і надзейнасці, бо, мяркуючы па той інфармацыі, якую мы маем, дэкларацыя, падпісаная яшчэ ў чэрвені 2011 года з Еўракамісіяй, абавязвае Беларусь правесці гэтыя тэсты, аднак гэта не выканана. Мы будзем вылучаць патрабаванні, наколькі гэта магчыма, каб праект адпавядаў міжнародным патрабаванням ядзернай і экалагічнай бяспекі», — сказаў прэм'ер.

Кіраўнік урада даручыў міністру энергетыкі Літвы Рокас Масюліс ацаніць, ці можна тэхнічна абмежаваць пастаўкі электраэнергіі з Беларусі, якая цяпер уваходзіць у адзінае энергетычнае «кола» краін Балтыі, Беларусі і Расіі. Раскрыць яго будзе магчыма толькі пасля таго, як Літва рэалізуе праект сінхранізацыі сваіх ЛЭП з сістэмай Заходняй Еўропы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?