Вывад расійскіх войскаў з Сірыі — гэта «сур'ёзная знешнепалітычная і іміджавая параза рэжыму» Уладзіміра Пуціна, напісаў у сябе ў фэйсбуку расійскі палітолаг Андрэй Піянткоўскі. «Адна з тых, што вядуць да падзення такога роду дыктатур», — лічыць ён.

«Украінцы, за вамі чарга зрабіць яшчэ адну, адмовіўшыся ад здзелкі па Данбасе і пакінуўшы Пуціна з яго бандыцкай Лугандоніяй на руках!» — заклікаў Піянткоўскі.

«Рашэнне аб вывадзе расійскіх войскаў з Сірыі магчыма было і чакалася, але ў нейкай доўгатэрміновай перспектыве. Тое, што яно было прынятае сёння вечарам [14 сакавіка], з'яўляецца абсалютнай сенсацыяй, улічваючы яшчэ тое, як менавіта яго агалошванне адбывалася. Такое відовішча трэба было бачыць, — адзначае Піянткоўскі. — Можна было заўважыць, што Пуцін, Лаўроў і Шайгу знаходзіліся пад найцяжэйшым стрэсам. Калі дазволена будзе скарыстацца мовай расійскай напаўкрымінальнай палітычнай «эліты», яны «неслі полнейшій бред». Паспрабуйце супаставіць іх бляянне з тым, што крамлёўская прапаганда даводзіла нам усе апошнія паўгады», — піша публіцыст.

«Піплу тлумачылі, што асноўная мэта гэтай аперацыі была ў тым, каб спыніць тэрарыстаў ІД на далёкіх рубяжах і яны не прыйшлі да нас у Расію. І вось цяпер правадыры дакладваюць нам, што за ўвесь гэты час забіта 17 палявых камандзіраў. Усё. Цяпер наша «місія выкананая» і ваенныя з годнасцю вяртаюцца на Радзіму. А як жа быць з астатнімі, акрамя вось гэтых 17-ці? Хто іх цяпер будзе сустракаць на далёкіх рубяжах?

Рэальная мэта — дапамагчы Асаду расправіцца з апазіцыяй. Усё, што мы там рабілі, а менавіта 90% расійскіх баявых вылетаў — гэта ўдары не па ІД, а па ўмеранай апазіцыі Асаду. Яшчэ тыдзень таму наш Рыбентроп горда заяўляў, што нягледзячы на перамір'е мы будзем працягваць бамбіць тэрарыстаў і, у прыватнасці, Алепа, бо там заселі тэрарысты. А цяпер яны вешаюць тэлегледачам локшыну на вушы, пералічваючы свае дасягненні — была «ўзноўленая сувязь з Алепа».

«Вонкава сітуацыя выглядае як вывад [савецкіх] войскаў з Афганістана», — робіць выснову Піянткоўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?