1-2 красавіка ў Мінску ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пройдзе кніжны фэст «Горад і кнігі»

Сёлета ён прысвечаны навуковай і навукова-папулярнай літаратуры і раскажа пра ўнікальныя літаратурныя і навуковыя праекты нашай краіны. Фэст накіраваны на распаўсюджванне чытання і літаратурных падзей, а таксама сямейных традыцый чытання, далучэнне творчых людзей да кніжнага жыцця горада.

У мерапрыемстве возьмуць удзел клубы і гурткі, арганізатары літаратурных сустрэч, хатнія тэатры са спектаклямі на кніжную тэму, незвычайныя літаратурныя гульні, літаратурныя экскурсіі па Мінску, цікавыя акцыі выдавецтваў і крам, унікальныя бібліятэчныя паслугі і шмат хто яшчэ.

Упершыню фэст адбыўся ў мінулым 2015 годзе. Ён быў арганізаваны з нулявым бюджэтам, намаганнямі 150 валанцёраў. Тады у фэсце ўзялі ўдзел больш як 40 літаратурных праектаў і больш як 3,5 тысячы наведвальнікаў.

Сёлета фэст будзе працаваць на пяці пляцоўках.

1. Выставачная – тут можна будзе купіць і прадаць выданні і прадставіць сваю арганізацыю на адпаведным стэндзе.

2. Дзіцячая (0-12)

3. Моладзевая (12+)

На двух апошніх бесперапынна будуць адбывацца прадстаўленні для дзяцей і падлеткаў

4. Пляцоўка экспертных сустрэч – для бацькоў і спецыялістаў у галіне чытання

5. Выстава хэнд-мэйд герояў «Цуды з усмешкай». На гэтай пляцоўцы будуць працаваць зоны «гучных чытанняў» і праводзіцца майстар-класы.

Арганізатары фэсту «Горад і кнігі» - Навуковая бібліятэка БНТУ, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Беларуская бібліятэчная асацыяцыя і праект «ЗаЧытанне». Уваход вольны, усе мерапрыемствы ў межах фэсту бясплатныя.

Леташні фэст. Фота прадастаўленае арганізатарамі

Леташні фэст. Фота прадастаўленае арганізатарамі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?