16 чэрвеня ў дарожна-транспартным здарэнні на асабістым транспарце загінуў вайсковец тэрміновай службы адной з вайсковых частак Брэсцкага гарнізона, паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі. Мінабароны выказала спачуванні родным і блізкім загінулага.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, вайсковец, які знаходзіўся ў адпачынку, загінуў пад Брэстам у выніку сутыкнення яго «Хонды» з «Газам».

Аварыя адбылася 16 чэрвеня прыблізна ў 10.20 на аўтадарозе М1/Е30 Брэст — Мінск — мяжа РФ. 23-гадовы вайсковец быў пасажырам «Хонды».

Як паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама, паводле папярэдніх дадзеных, 21-гадовы брэстаўчанін, кіруючы «Хондай», рухаючыся па першай паласе ў кірунку Мінска, адцягнуў увагу і сутыкнуўся з аўтамабілем «ГАЗ», які рухаўся ў спадарожным напрамку.

Пасажыр «Хонды» ад атрыманых раненняў загінуў на месцы. Кіроўцу з траўмамі галавы шпіталізавалі.

54-гадовы мужчына, які знаходзіўся за рулём службовага «ГАЗа», не пацярпеў.

Кіроўца «Хонды» і яго пасажыр праходзілі тэрміновую службу адной з вайсковых частак Брэсцкага гарнізона. У першы дзень іх водпуску берасцеец вёз свайго 23-гадовага калегу дадому ў Кобрын.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?