Затрыманым у нямецкім Кёльне шасцярым расійскім футбольным заўзятарам выставілі абвінавачванні па трох артыкулах крымінальнага кодэкса ФРГ. Ім можа пагражаць да дзесяці гадоў турэмнага зняволення, паведамляе ў пятніцу «Інтэрфакс» са спасылкай на прэс-аташэ пасольства Расіі Сяргея Бяляева.

«Немцы выставілі ім па трох артыкулах: «парушэнне грамадскага парадку», «нанясенне цялесных пашкоджанняў» і «супраціў паліцыі». Артыкулы ўсе сур'ёзныя, максімальныя тэрміны па іх — ад трох да 10 гадоў», — распавёў Бяляеў.

Ён дадаў, што тым расіянам, хто звярнуўся па консульскую дапамогу, будзе аказана падтрымка: дыпламаты збіраюцца сустрэцца з некаторымі з затрыманых заўзятараў.

Бяляеў таксама распавёў, што ў пятніцу шасцярым расейцам павінны выбраць меру стрымання. Раней яны былі затрыманыя на 24 гадзіны.

16 чэрвеня ў Кёльне затрымалі шасцярых расіянаў, якія напалі на трох іспанскіх турыстаў. Расіяне прыехалі на чэмпіянат Еўропы па футболе і збіраліся вылецець у Маскву з Кёльна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?