Бразільская паліцыя падзялілася падрабязнасцямі расследавання па справе аб нібыта абрабаваных амерыканскіх плыўцах.

Алімпійскі чэмпіён Лохтэ на фота злева, Reuters.com

Алімпійскі чэмпіён Лохтэ на фота злева, Reuters.com

Па словах паліцыі, амерыканскія плыўцы прызналіся, што Раян Лохтэ прыдумаў гісторыю пра рабаванне.

Начальнік паліцыі таксама заявіў, што ахоўнік на запраўцы меў рацыю, дастаўшы зброю, так як адзін з плыўцоў - мабыць, гэта быў Лохтэ — паводзіў сябе неадэкватна.

Паліцыя запатрабавала ад плыўцоў здаць пашпарты, так як яны не хацелі супрацоўнічаць і дапамагаць паліцыі ў расследаванні.

Раней стала вядома, што паліцыя Бразіліі валодае відэа, на якім адзін з абрабаваных амерыканскіх плыўцоў б'ецца з ахоўнікам запраўкі.

На відэа плывец выбівае дзверы прыбіральні на запраўцы, а потым завязвае бойку з ахоўнікам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?