Беларуска Марына Арзамасава выйшла ў фінал алімпійскага забегу на 800 метраў.

Reuters.com

Reuters.com

У трэцім паўфінале Арзамасава паказала чацвёрты час з вынікам 1.58,87, але яе час быў досыць хуткім, каб упэўнена прабіцца ў вырашальны забег. Найхутчэй прабегла паўднёваафрыканка Кастэр Сяменя, якая паказала вынік 1.58,15.

Фінальны забег на 800 метраў пройдзе ў ноч на нядзелю (3.15).

Сёння ноччу прайшлі фіналы ў кіданні кап'я ў жанчын. Таццяна Халадовіч заняла 5-е месца.

А ў ноч на суботу пройдзе фінал у кіданні молату, дзе выступіць наш Іван Ціхан.

Сёння пройдуць кваліфікацыйныя заезды байдарак-чацвёрак у жанчын, дзе таксама выступаюць беларускі. Фінал тут — у суботу ў 15:40. Вечарам суботы і нядзелі — фіналы па мастацкай гімнастыцы.

У беларусаў у Рыа пакуль шэсць медалёў: адзін залаты, тры срэбры і дзве бронзы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0