На 100 базавых велічынь аштрафавалі жыхарку Крычава за нелегальны гандаль, паведамілі ў судзе. Жанчына трапілася падчас кантрольнай закупкі — прадала падаткавікам банку селядца за 4,5 рубля.

64-гадовая жанчына гандлявала побач з цэнтральным рынкам Крычава. Яна не хавала, што прадае тавар — у асноўным рыбу — не першы раз. Паводле звестак падатковай, гандлярка віну прызнала, але на судовае паседжаньне не з'явілася.

Пры вынясенні рашэння суд прыняў да ўвагі тое, што абвінавачаная «ў зробленым не каецца, правапарушэнне ёю было здзейснена наўмысна». Таксама было ўлічана, што гэты штраф стаў для жанчыны адзінаццатым — яна траплялася падатковай у 2009 годзе, а таксама з 2011 па 2016 год. У жанчыны не было дакументаў на прадукты харчавання, а гандаль праходзіў у неналежным месцы. Змякчальных адміністрацыйную адказнасць абставінаў суд не ўстанавіў, але падкрэсліў, што ранейшыя штрафы не навучылі абвінавачваную не парушаць закон.

Таму жанчыну аштрафавалі максімальна — на 100 базавых велічынь, або 2.100 руб.

Пастанова не ўступіла ў законную сілу і можа быць абскарджана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?