На могілках пад Берасьцем 27 верасьня адбудзецца адкрыцьцё помніка Алесю Чаркашыну — беларусу, які загінуў летась у зоне АТА ва Ўкраіне.

Ушанаваньне памяці Алеся Чаркашына (псэўданім «Тарас») адбудзецца на могілках вёскі Камяніца Жыравецкая а 14-й гадзіне. Тут зьбяруцца бацькі, родныя ды сябры берасьцейца, які загінуў ва Ўкраіне.

Як сказаў Свабодзе блізкі сябар Алеся Андрэй Любянчук, чакаюцца госьці і зь іншых гарадоў Беларусі:

«Цікавяцца нават тыя, хто ня ведаў Алеся. Зьбіраюцца людзі зь іншых гарадоў Беларусі, цэлая дэлегацыя зь Менску. Помнік паставілі раней, але адкрыцьцё вырашылі рабіць пазьней, якраз на дзень народзінаў Алеся. Што тычыцца аўтарства помніка, то пакуль аўтар пажадаў застацца невядомым».

Пасьля ўшанаваньня памяці Алеся Чаркашына на могілках у плянах арганізатараў памінальная сустрэча і паказ дакумэнтальнага фільму пра яго.

«Гэта будзе перадпрэм’ерны паказ фільму, які зрабіў рэжысэр Антось Цялежнікаў для «Белсату». Пакуль яго прэм’еры не было, але ёсьць згода на паказ у дзень ушанаваньня Алеся Чаркашына», — кажа Андрэй Любянчук.

Як распавёў Андрэй Любянчук, пакуль усёй сумы сродкаў на помнік не хапае, але колькі дакладна, стане вядома пазьней, пасьля таго, як прывязуць ахвяраваньні зь іншых гарадоў.

«На гэты момант прыйшло больш за чатыры тысячы даляраў ахвяраваньняў, але трэба амаль шэсьць», — кажа спадар Любянчук.

Андрэй Любянчук падзяліўся апісаньнем ідэі ад аўтара праекту помніка Алесю Чаркашыну:

«Стылістыка помніка Алесю Чаркашыну вынікае з трыяды: Бог, Бацькаўшчына, Служэньне. Гэта тры найважнейшыя грані жыцьця Алеся Чаркашына, пасьмяротна ўзнагароджанага ордэнам «Народны герой Украіны» і ўшанаванага грамадзянскай супольнасьцю на Бацькаўшчыне.

Кампазыцыя вырашана нетрадыцыйна: у ёй крок за крокам апавядаецца аб прыярытэтах жыцьця, якое заўчасна абарвалася, але ня скончылася…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?