ria.ru

ria.ru

Былы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч заявіў, што ў лютым 2014 года, перад тым як пакінуць Кіеў, яму прапаноўвалі спаліць рэзідэнцыю Межыгор'е, але ён адмовіўся. Пра гэта экс-прэзідэнт распавёў пасля заканчэння допыту ў судзе Растова-на-Доне газеце «Коммерсант».

Адказваючы на пытанне карэспандэнта выдання, ці правільным было рашэнне пакінуць падчас тых падзей Кіеў, Януковіч сказаў, што гэта яго «самая вялікая памылка». «Мне не трэба было з'язджаць з Кіева», — прыводзіць выданне яго словы.

«Але сітуацыя складвалася так. Я ўпэўнены быў на сто адсоткаў, што пачнуць штурмаваць рэзідэнцыю! А ў мяне былі там байцы з маёй аховы, сур'ёзныя, адданыя, каля тысячы чалавек, узброеныя да зубоў, і яны б да смерці там стаялі! І яны б, вядома, наламалі дроў, паклалі б там людзей велізарную колькасць!» — сказаў Януковіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?