Прэзідэнт Паўднёвай Карэі Пак Кын Хе, вакол якой разгарэўся карупцыйны скандал, заявіла, што яе далейшы лёс павінен вырашаць парламент краіны.

EPA

EPA

У тэлезвароце да нацыі яна выбачылася за тое, што адбылося, і падкрэсліла, што ў выпадку неабходнасці гатова сысці ў адстаўку да заканчэння прэзідэнцкага тэрміна ў 2018 годзе.

20 лістапада пракуратура краіны распаўсюдзіла папярэднія вынікі расследавання па справе сяброўкі прэзідэнта Чхве Сун Сіль.

Ёй і яшчэ двум былым супрацоўнікам адміністрацыі прэзідэнта прад'яўленыя абвінавачванні ў карупцыі, вымагальніцтве і злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі.

Мяркуецца, што яны прымусілі больш чым 50 паўднёвакарэйскіх кампаній пералічыць дзясяткі мільёнаў даляраў у два кантраляваныя Чхве Сун Сіль фонды.

Следства мяркуе, што прэзідэнт ведала пра гэта. У Паўднёвай Карэі раней прайшлі шматтысячныя акцыі пратэсту, падчас якіх дэманстранты патрабавалі адстаўкі прэзідэнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?