Прынамсі 13 чалавек выжылі ў катастрофе самалёта BAe 146-200, якая адбылася ў Калумбіі. Пра гэта ў Twitter паведаміла радыёстанцыя 360 Radio Colombia.

Спачатку была інфармацыя, што ў выніку аварыі загінулі ўсе, хто быў на борце, затым з'явіліся дадзеныя аб 10 выжылых, а неўзабаве пра шэсць.

Па папярэдніх дадзеных, сярод тых, хто выжыў, — футбалісты бразільскага клуба «Шапекаэнсэ» Алан Рушэль (абаронца) і Данілу Падылья (варатар). Іх даставілі ў мясцовую бальніцу.

Катастрофа адбылася позна ўвечары 28-га лістапада з-за недахопу паліва ў лайнера. На борце знаходзіўся 81 чалавек, у тым ліку дзевяць членаў экіпажа, футбалісты і персанал «Шапекаэнсэ», а таксама акрэдытаваныя пры клубе журналісты.

Спартсмены накіроўваліся ў Мэдэльін для ўдзелу ў першым матчы фіналу Паўднёваамерыканскага кубка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?