spring96.org

spring96.org

Сваякі Сяргея Хмялеўскага 29 лістапада паведамілі каардынатару кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» Андрэю Палудзе, што прысуд смяротнага пакарання выкананы, піша spring96.org.

«Больш за месяц ад Сяргея Хмялеўскага не было лістоў да сваякоў. Аднак, на тым тыдні сваякі адносілі грошы для яго і іх у СІЗА узялі. Сёння ж яны пайшлі з ім на спатканне, дзе ім сказалі, што прысуд прыведзены ў выкананне.

Акрамя таго, ужо месяц няма лістоў і ад іншага асуджанага - Генадзя Якавіцкага. Пакуль у нас няма ніякай інфармацыі пра яго лёс», - распавёў праваабронца.

Мінскі абласны суд вынес смяротны прысуд 31-гадоваму жыхару пасёлка Мачулішчы Мінскага раёна Сяргею Хмялеўскаму за жорсткае забойства двух і больш асобаў. Гэты цяжкі прысуд быў вынесены пасля перагляду ягонай крымінальнай справы, па якой раней Хмялеўскі быў асуджаны да пажыццёвага зняволення.

Нагадаем, што ўчора стала вядома пра выкананне смяротнага прысуду ў дачыненні да Івана Куляша.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0