Генеральная пракуратура Украіны выклікала экс-прэзідэнта краіны Віктара Януковіча на допыт у якасьці падазраванага ў дзяржаўнай здрадзе, паведамляе Бі-бі-сі.

Януковіч запрошаны на допыт 5 і 9 снежня 2016 года.

28 лістапада Віктар Януковіч прыняў удзел у відэадопыце па справе аб забойствах падчас Еўрамайдану зімой 2014 года, у якіх абвінавачваюць былых байцоў «Беркута».

Справу разглядае Святошынсі суд Кіева. Януковіч даваў паказанні ў якасці сведкі з будынка суда ў Растове-на-Доне.

Ён адмаўляе віну, але нязменна адмаўляецца з'яўляцца на допыт у Кіеў, тлумачачы нежаданне ехаць ва Украіну асцярогамі за сваё жыццё.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0