Нарвежац Андэрс Берынг Брэйвік, які адбывае турэмны тэрмін за забойства 77 чалавек заявіў, што пяць гадоў турэмнага зняволення ў адзіночнай камеры зрабілі яго погляды яшчэ больш радыкальнымі.

У ходзе судовых слуханняў з нагоды ўмоў свайго ўтрымання Брэйвік сказаў: «Ізаляцыя на мяне сур'ёзна паўплывала, і, мабыць, самы галоўны эфект гэтай ізаляцыі - мая радыкалізацыя».

Адвакат Брэйвіка Ойстэйн Сторвік адзначыў, што яго падабаронны з-за ўмоў утрымання стаў «ментальна уразлівым».

За дзень да гэтага з падобнай заявай у судзе выступілі пракуроры, якія лічаць, што ў турме Брэйвік толькі ўмацаваўся ў сваіх вельмі правых поглядах.

Так, прыйшоўшы на слуханне, Брэйвік прадэманстраваў нацысцкае прывітанне.

Пракурор Фрэдэрык Сейрсетэд заявіў, што ўрад павінен быць гатовы да «неймаверных учынкаў» з боку Брэйвіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?