У чацвер нямецка-польскую мяжу перасёк першы амерыканскі аўтаканвой у складзе БМП і грузавікоў. Раней больш за тысячу амерыканскіх салдат прыляцелі ва Уроцлаў, Познань і іншыя гарады. Яны будуць несці службу ў Польшчы і іншых краінах усходняга рэгіёну ў рамках аперацыі Atlantic Resolve, якая з'яўляецца адказам на агрэсіўныя дзеянні Расіі ў рэгіёне.

Вітаючы на польскай зямлі амерыканскіх марынес.ю камандуючы 11-й Любускай бранятанкавай брыгады генерал Яраслаў Міка нагадаў пра шматвекавую традыцыю сумеснай польска-амерыканскай барацьбы за незалежнасць, якую сімвалізуюць героі Вайны за незалежнасць ЗША Тадэвуш Касцюшка і Казімеж Пуласкі.

У сваю чаргу камандзір амерыканскай баявой групы палкоўнік Крыстафер Норы адзначыў, што амерыканскія салдаты прыбылі ў Польшчу для аказання падтрымкі саюзнікам, а таксама стрымлівання патэнцыяльнага агрэсара. Амерыканскія вайскоўцы і ваенная тэхніка будуць размешчаны ў Жагані, Свенташуве, Сквежыне і Баляслаўцы.

На 14 студзеня ў гарадах ўсёй Польшчы запланаваны афіцыйныя цырымоніі прывітання амерыканскіх салдат. Цэнтральныя ўрачыстасці з удзелам прэм'ер-міністра Беаты Шыдла і міністра нацыянальнай абароны Антонія Мацярэвіча пройдуць у Жагані.

Прыкладна 4,5 тыс. вайскоўцаў ЗША будуць несці службу на тэрыторыі Польшчы, Літвы, Латвіі, Румыніі, Балгарыі і Венгрыі. Ратацыя амерыканскіх войскаў будзе ажыццяўляцца кожныя дзевяць месяцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?