У дзень народзінаў выдатнага драматурга Францішка Аляхновіча акцёры Акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа з Віцебска наведалі ягоную магілу на могілках Росы ў Вільні.

Аляхновіч быў першым беларускім «масавым драматургам». Ягоныя п'есы «Круці не круці — а трэба памярці», «Чорт і Баба», «Пан міністр» ставяцца да нашых дзён.

Аповесць жа Аляхновіча «У капцюрох ГПУ» — першы твор сусветнай літаратуры, які апісвае жыццё ў сталінскім канцлагеры непасрэдна з погляду арыштанта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?