Лідар партыі «Справядлівая Расія» Сяргей Міронаў падчас выступу на парламенцкіх слуханнях аб моладзевай палітыцы зрабіў смешную памылку.

Ён прыводзіў прыклады пазітыўнага ўзаемадзеяння з моладзевымі супольнасцямі: калі ўлады прыцягвалі вулічных мастакоў да добраўпарадкавання.

«Тое, што называецца артрыт. Тое, што малююць графіці. Калі гэта было стыхійна, мы бачылі бетонныя заводы ўздоўж чыгунак, але ў многіх гарадах вырашылі, а чаму б не выкарыстоўваць, і шэрыя кварталы расцвілі», — сказаў Міронаў.

Палітык паблытаў словы «артрыт» (хвароба суставаў) і «стрыт-арт» (вулічнае мастацтва).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?