Перадсезонны турнір - Кубак Балтыйскай лігі - праходзіў у Друскінінкаі 14-16 верасня. Спачатку каманда перамагла літоўскую «Судуву» - 69:57. На наступны дзень дзяўчаты нечакана саступілі гродзенскай «Алімпіі» - 52:72. У гэтай гульні трэнерскі штаб даў гульнявы час усім заяўленым баскетбалісткам і абмежаваў хвіліны лідараў каманды, паведамляе БелТА.

Пераможца турніру вызначаўся ў трэці гульнявы дзень. У ключавой сустрэчы «Цмокі» былі мацнейшыя за польскую «Торунь» - 70:66. Дзяўчыны лідзіравалі на працягу ўсёй гульні. Самым каштоўным гульцом (MVP) турніру стала разыгрываючая беларускай каманды - Рэйчэл Тэрыёт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0