Даўгабуды Мінска павінны быць уведзеныя ў эксплуатацыю ў 2018 годзе. Такую задачу паставіла кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава, якая сёння прыняла ўдзел у аператыўнай нарадзе Мінгарвыканкама

«Увод у эксплуатацыю аб'ектаў незавершанага будаўніцтва - гэтыя пытанні павінны быць на пастаянным кантролі кіраўнікоў адміністрацый раёнаў і іх намеснікаў па будаўніцтве і жыллёва-камунальнай гаспадарцы», — сказала Качанава.

Яна таксама акцэнтавала ўвагу, што ў сталіцы ёсць буйныя аб'екты, увод якіх запланаваны да 2020 года.

Акрамя таго, Качанава закранула пытанні працаўладкавання, зарплаты, цэнаў, школьнага харчавання і іншых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?