Стары Замак у Горадні, від з усходу. Малюнак архітэктара Бачкова

Стары Замак у Горадні, від з усходу. Малюнак архітэктара Бачкова

У Горадні працягваецца рэстаўрацыя Старога замку, паведамляе радыё «Свабода».

На дзядзінцы сьпілавалі некалькі дрэў, зьнялі трактарам асфальт. Расчысьцілі месца для працы археолягаў.

Уязная брама больш за два гады стаіць з абдзёртым тынкам. Увесну плянуюць зьняць дах, верхнюю частку брамы разьбяруць. Каб працы маглі адбывацца, справа ад мураванага моста пабудуюць часовы, празь які можна будзе трапіць на тэрыторыю замка.

Паводле праекту, замку мяркуюць вярнуць выгляд палаца часоў караля Стэфана Баторыя, які зрабіў з Горадні сваю рэзідэнцыю.

Пляцоўка для працы археолагаў.

Пляцоўка для працы археолагаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0