Актрыса Шэран Стоўн перанесла інсульт - у 2001 годзе ў яе адбылося кровазліццё ў мозг. Пра гэта яна распавяла ў інтэрв'ю тэлеканалу CBS.

«Шанец выжыць складаў прыкладна пяць працэнтаў. А потым гэта паўплывала на маё маўленне, слых, хаду, здольнасць чытаць і пісаць. Даводзілася ўсім вучыцца наноў. Усё жыццё было знішчана», - распавяла 59-гадовая Стоўн.

Яна не распавядала калегам пра перажыты інсульт, бо, па яе словах, нікому не цікавыя разбітыя людзі. Актрыса паспрабавала вярнуцца да працы, але адчувала сябе няўтульна. «Я ўпэўнена, што ўсе гэтыя гады я падалася дзіўнаю, але казаць, што адбываецца, не хацелася, бо, ведаеце, Галівуд гэтага не даруе», - патлумачыла яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0