Салістка групы The Cranberries Далорэс О'Рыардан збіралася запісаць новую версію свайго галоўнага хіта Zombie. Пра гэта прадзюсар і сябар спявачкі Дэн Уайт распавёў Sky News.

Па словах прадзюсара, спявачка ў ноч перад смерцю пакінула яму галасавое паведамленне, у якім распавяла, што ёй вельмі спадабалася версія яе песні ў выкананні групы Bad Wolves. У дзень смерці О'Рыардан збіралася сустрэцца з камандай у студыі гуказапісу, каб запісаць вакальную партыю.

У Twitter на старонцы гурта Bad Wolves музыканты выказалі спачуванні.

«Мы ўзрушаныя і засмучаныя навіной пра смерць Далорэс, усяго за некалькі гадзін да таго, як яна павінна была запісаць вакал для нашай версіі Zombie», - гаворыцца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0