Улады ЗША маюць намер працягваць аказваць ціск на Расію. Пра гэта ў ходзе пасяджэння Атлантычнага савета заявіла намеснік міністра фінансаў краіны Сігал Мандэлкер.

«Мы таксама вельмі сфакусаваныя на тым, каб працягваць аказваць ціск на Расію за Крым, карупцыю, за тое, што яна дэстабілізуе сітуацыю ва Украіне, умешваецца ў выбары, парушае правы чалавека», — сказала яна.

Намеснік кіраўніка амерыканскага ведамства падкрэсліла, што па стане на сёння, дзеючая адміністрацыя наклала санкцыі на 100 асоб і арганізацый з Расіі і Украіны. І гэта, па словах Мандэлкер, з'яўляецца толькі часткай тых намаганняў, якія Мінфін ЗША прымае супраць Расіі.

Яна таксама нагадала так званы «крамлёўскі даклад» — спіс з расійскіх палітыкаў вышэйшага рангу, кіраўнікоў дзяржкампаній, бізнесменаў і алігархаў, які ў канцы студзеня Мінфін прадставіў кангрэсу. Па словах намесніка кіраўніка Мінфіна, гэты спіс і праведзены амерыканскім ведамствам аналіз выкарыстоўваецца для падрыхтоўкі «будучых адрасных санкцый».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0