Нямеччына мае намер прасіць адміністрацыю прэзідэнта ЗША Дональда Трампа вызваліць нямецкія кампаніі ад жорсткіх санкцый ЗША супраць Расіі, даведалася амерыканская газета The Wall Street Journal.

Крыніцы выдання паведамілі, што абмежавальныя меры супраць расійскага бізнэсу могуць пагражаць існуючым сумесным прадпрыемствам і будуць каштаваць прамысловасці Нямеччыны сотні мільёнаў еўра.

Па дадзеных WSJ, міністр фінансаў Нямеччыны падчас візіту ў Вашынгтон на гэтым тыдні будзе дамагацца адмысловага рэжыму санкцый для нямецкай прамысловасці, а канцлер Ангела Меркель плануе падняць гэтае пытанне на сустрэчы з прэзідэнтам Дональдам Трампам ў канцы красавіка.

Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0