Еўрапейскіх удзельнікаў мотамарша «Дарогі Перамогі» не прапусцілі ў Польшчу. Пра гэта лідар «Начных ваўкоў» Аляксандр Залдастанаў напісаў у сябе на старонцы ва «Укантакце».

«Канфлікт на мяжы! Еўрапейцаў не пусцілі ў Еўропу. Мне ўдалося звязацца з Джонам. Сітуацыя агідная. Закона на мяжы не існуе, як зрэшты і на дзяржаўным узроўні таксама. Ад Джона патрабавалі зняць сімволіку клуба! Зразумела, ён гэтага не зрабіў. Цяпер ужо пакінуў тэрыторыю мяжы і мы чакаем яго на трасе. Немцаў трымаюць да гэтага часу. Сувязі пакуль няма. Палякі мяжу прайшлі. Характэрна, — адзін з польскіх афіцэраў, хто бачыў, што адбываецца, у знак павагі да Начнога Ваўка, зрэзаў з сябе свае шаўроны і аддаў іх Джону, у знак салідарнасці і падтрымкі. Мы сочым за развіццём падзей», — напісаў Залдастанаў.

Мотакалона заехала ў сэрвісную зону перад уездам у пункт пропуску «Брэст» на беларуска-польскай мяжы днём 1 мая. Тут лідар «Начных ваўкоў» даў пажаданні еўрапейскім удзельнікам мотамаршу і перадаў ім сцяг, які яны павінны правезці да Берліна. Затым восем байкераў з матацыкламі на еўрапейскіх нумарах двума групамі праехалі ў пункт пропуску.

Астатнія члены мотаклуба адправіліся калонай у суправаджэнні ДАІ назад, у Брэст.

Частка матацыклістаў з пашпартамі Еўрасаюза паспяхова перасекла беларуска-польскую мяжу. Цяпер яны накіроўваюцца ў Варшаву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?