Начальнік дырэкцыі па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна Павел Царун распавёў карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» пра навінкі пры будаўніцтве трэцяй лініі падземкі.

Ілюстрацыйнае фота.

Ілюстрацыйнае фота.

Адзначаецца, што на «Вакзальнай» будзе толькі адзін вестыбюль. Прычым ён стане першым наземным у нашым метро.

На гэтай жа станцыі будуць усталяваныя травалатары — гэта прылада, падобная да эскалатара, але на ёй можна перасоўвацца па гарызантальнай паверхні. Травалатары часта выкарыстоўваюцца ў аэрапортах.

Апроч таго, на ўсіх станцыях спраектаваныя аўтаматычныя дзверы вышынёй 170 см на перонах, якія абароняць пасажыраў ад падзення на рэйкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0