Палітык Мікола Статкевіч адрэагаваў на затрыманне сваіх паплечнікаў. Нагадаем, тыя прыйшлі на афіцыйнае святкаванне Першамаю з плакатамі і нацыянальнымі сцягамі.

«Потым тых, хто быў са сцягамі, адпусцілі. А тых, каго затрымалі з плакатамі, будуць судзіць. Напэўна таму, што на адным з плакатаў было напісана: «Першамай, вусатага пеўня пасылай», — напісаў Статкевіч у фэйсбуку.

«Ёсць такая парода курэй — «араўкана». Яны з пышнымі вусамі, бясхвостыя і нясуць блакітныя яйкі. Можа, мае калегі мелі на ўвазе іх?» — разважае ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?