Былы міністр культуры Павел Латушка, які цяпер працуе паслом у Францыі і Іспаніі па сумяшчальніцтву, зарэгістраваўся ў інстаграме.

«27 верасня 2018 года. Беларусь — Іспанія. Пачынаем? Так. Першы Instagram. Колькi гадоў збiраўся, дзякуючы дачцэ Яне, паспрабую. Навiн можа не будзе шмат, але, магчыма, кагосьцi штосьцi калiсьцi з цiкавосцi зацiкавiць 😊 У добры шлях!» — напісаў былы міністр.

Павел Латушка нарадзіўся ў 1973 годзе ў Мінску. Скончыў юрыдычны факультэт БДУ (1995), хоць пачынаў вучыцца на гістарычным. Завочна скончыў Беларускі лінгвістычны універсітэт (1996). Потым займаў розныя пасады ў структуры МЗС. У 2000-2002 гадах прэс-сакратар МЗС. Ад 2002 па 2008 гады быў паслом Беларусі ў Польшчы. Быў наймаладзейшым беларускім паслом.

У 2009-2012 — міністр культуры. З 2012 — пасол Беларусі ў Францыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0