У аўторак у Балтыйскім моры адбыўся выбух на літоўскім пароме, які рухаўся з нямецкага Кіля ў Клайпеду. На борце парома знаходзіліся 335 чалавек.
Выбухнуў маторны адсек, пасля чаго пачаўся пажар. Рухавікі адключыліся аўтаматычна, агонь не перакінуўся на іншыя часткі парома.
Пажар удалося лакалізаваць, ніхто з пасажыраў і членаў экіпажа не пацярпеў, паведамляе Delfi.
Аперацыю па выратаванні праводзяць ратавальнікі Калінінградскай вобласці.





