Марш з патрабаваннем новага рэферэндуму наконт членства Вялікабрытаніі ў Еўрасаюзе, які адбыўся ў Бірмінгеме 20 верасня 2018 года. Фота: wikimedia.org

Марш з патрабаваннем новага рэферэндуму наконт членства Вялікабрытаніі ў Еўрасаюзе, які адбыўся ў Бірмінгеме 20 верасня 2018 года. Фота: wikimedia.org

Брытанскія чыноўнікі разглядаюць сцэнар правядзення другога рэферэндуму пра мэтазгоднасць членства Вялікабрытаніі ў Еўрасаюзе. Пра гэта, як піша ТАСС, у нядзелю паведаміла газета The Sunday Times.

«Дзяржаўныя служачыя павінны рыхтавацца да любога павароту падзей, улічваючы тое, што парламенцкая падтрымка прэм'ер-міністра слабее з дня ў дзень. Гэта і ёсць праца дзяржаўных служачых — каб распрацоўваць рэзервовыя планы для ўсіх магчымых варыянтаў, нават малаверагодных, у тым ліку другога рэферэндуму», — паведамілі выданню ў брытанскім міністэрстве па пытаннях Brexit.

Брытанскі Кабмін раней выключыў магчымасць правядзення другога рэферэндуму па Brexit, тлумачачы сваю пазіцыю імкненнем выканаць волю народа. Аднак урад меншасці прэм'ер-міністра Тэрэзы Мэй абапіраецца ў Палаце абшчын на падтрымку 10 дэпутатаў ад паўночнаірландскай Дэмакратычнай юніянісцкай партыі (ДЮП), таму унутрыпартыйныя звады сярод торы паміж прыхільнікамі і праціўнікамі жорсткага сцэнара Brexit могуць перашкодзіць прыняццю патэнцыйнай здзелкі з Бруселем, калі яна ў выніку будзе дасягнута.

Афіцыйныя перамовы паміж Лонданам і Бруселем па ўмовах, на якіх Вялікабрытанія выйдзе з ЕС, пачаліся 19 чэрвеня 2017 года ў бельгійскай сталіцы. За год да гэтага на рэферэндуме па Brexit з вынікам 51,9% перамаглі праціўнікі еўраінтэграцыі. Сам Brexit мае адбыцца 29 сакавіка 2019 года, потым павінен наступіць пераходны перыяд, які будзе доўжыцца да 31 снежня 2020 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0