Дзяржаўны абвінаваўца папрасіў прызначыць вайскоўцу 120-й асобнай механізаванай брыгады, які праходзіць абвінавачаным па справе аб гібелі салдата тэрміновай службы ў Мінску, 2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі-пасяленні, піша БелТА.

Вайсковец абвінавачваецца ў парушэнні правілаў абыходжання са зброяй, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека.

Сваю віну абвінавачаны прызнае цалкам.

— Не ведаю, што сказаць, — разгублена сказаў Сяргей Крупа.

Кароткая прамова давалася яму з цяжкасцю, у канцы голас дрыжаў:

- Я прызнаю сваю віну … Шкадую аб тым, што адбылося. Ніколі не забуду гэтую сям'ю і заўсёды буду яе падтрымліваць. Ніколі не забуду Дзіму. Як мы з ім ноччу размаўлялі пра жыццё, як рабілі машыну, як былі на палігоне. Ён заўсёды быў і застанецца маім сябрам, — цытуе словы Крупы ў судзе Tut.by.

Прысуд будзе абвешчаны сёння, 22 кастрычніка, у 17.00.

«Стралялі, былі асечкі, кулямёт быў няспраўны». У Мінску судзяць радавога за смерць іншага салдата

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0