У праваслаўных вернікаў сёння пачынаецца Калядны пост — адзін з чатырох шматдзённых пастоў, які рыхтуе вернікаў да Божага нараджэння.

Калядны пост менш строгі, чым Вялікі і Успенскі. Пачынаецца 28 лістапада і доўжыцца сорак дзён да 6 студзеня ўключна. Калядны пост таксама называюць Піліпавым, бо пачатак прыпадае на дзень памяці святога апостала Піліпа.

У каталікоў пост пачнецца 3 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0