Фота НАП «Мінск»

Нацыянальны аэрапорт Мінск і органы памежнай службы ў сектары прылёту ўкаранілі сістэму размежавання пасажыраў, паведамляе сайт Дзяржпагранкамітэта. Зараз для грамадзян Саюзнай дзяржавы (расіянаў і беларусаў) і для грамадзян іншых краін будуць асобныя чэргі.

Цяпер у залежнасці ад таго, колькі прыляцелі пасажыраў, асобныя каналы афармлення загадзя вылучаюцца для грамадзян Саюзнай дзяржавы або для грамадзян іншых краін, паведамляе ДПК. Пры гэтым грамадзяне Беларусі маюць права праходжання пагранічнага кантролю на любым з кірункаў.

«Укараненне гэтай сістэмы дазваляе істотна скараціць час праходжання пагранічнага кантролю і стварыць больш камфортныя ўмовы для грамадзян, якія перасякаюць мяжу. У перспектыве таксама плануецца ўвядзенне асобнага напрамку для ўдзельнікаў і гасцей II Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць з 21 чэрвеня па 30 чэрвеня ў беларускай сталіцы», - адзначаецца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0