М. Шарснёў, фота news.vitebsk.cc; У. Даманеўскі, фота Магаблвыканкама

М. Шарснёў, фота news.vitebsk.cc; У. Даманеўскі, фота Магаблвыканкама

Старшыням Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Мікалаю Шарстнёву і Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзіміру Даманеўскаму аб'яўлена вымова за незабеспячэнне выканання даручэння кіраўніка краіны аб своечасовай выплаце заробку.

Адпаведнае распараджэнне «Аб прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці» падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БелТА ў яго прэс-службе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0