Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Вашынгтону варта прызнаць суверэнітэт Ізраіля над Галанскімі вышынямі, захопленымі ў Сірыі падчас Шасцідзённай вайны 1967 года.
«Праз 52 гады прыйшоў час для Злучаных Штатаў цалкам прызнаць суверэнітэт Ізраіля над Галанскімі вышынямі, якія маюць вырашальнае стратэгічнае значэнне і важнае значэнне ў сферы бяспекі для дзяржавы Ізраіль і рэгіянальнай стабільнасці», — напісаў кіраўнік Белага дома ў сваім твітары.





