Борды з прэзідэнтам Пятром Парашэнкам і прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным мелі мэтай нагадаць краіне, што ва ўмовах сур'ёзных выклікаў ёй патрэбны моцны прэзідэнт. Пра гэта на брыфінгу 10 красавіка заявіў прадстаўнік штаба прэзідэнта Алег Мядзведзеў, піша Украінская праўда.

«Бо задача кіраўніка дзяржавы — не рассмяшыць Пуціна, як у планах нашага апанента, і не станавіцца больш перад Пуціным на калені, а смела яму глядзець у вочы і абараняць людзей. Вось што значыць гэты борд», — сказаў ён.

Ва Украіне з'явіліся перадвыбарчыя плакаты Парашэнкі з Пуціным як яго асноўным супернікам ФОТАФАКТ

Мядзведзеў таксама паказаў яшчэ некалькі «варыянтаў» бордаў, на якіх намаляваны Парашэнка і расійскі комік Максім Галкін, Галкін і Уладзімір Зяленскі, а таксама Зяленскі і Пуцін.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна