Беларускіх школьнікаў могуць абмежаваць у выкарыстанні мабільных тэлефонаў падчас урокаў, а навучальныя кабінеты — абсталяваць скрынямі для захоўвання гаджэтаў. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Эдуард Тамільчык, паведамляе БелТА.

Эдуард Тамільчык спыніўся на асобных пунктах, уключаных у загад ад 11 сакавіка 2019 года №156 «Аб зацвярджэнні прыкладнай інструкцыі аб арганізацыі прапускнога рэжыму ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі».

«Гэтым загадам, акрамя іншага, даручана галоўным упраўленням па адукацыі аблвыканкамаў, камітэту па адукацыі Мінгарвыканкама ўнесці ў правілы ўнутранага распарадку для навучэнцаў пункт аб абмежаванні выкарыстання імі мабільнай сувязі падчас адукацыйнага працэсу. Прапануецца абсталяваць навучальныя кабінеты прыстасаваннямі з ячэйкамі для часовага захоўвання сродкаў мабільнай сувязі падчас урока», — растлумачыў Эдуард Тамільчык.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна