Хваля дажджоў пройдзе сёння па захадзе і, асабліва, поўдні Беларусі. Прыкладна ад Лельчыц да Брэста па ўсім Заходнім Палессі суцэльнай паласой, а таксама месцамі на захадзе краіны ад Гродна да Слуцка. Гэта краем зачэпіць нашу краіну цыклон, цэнтр якога будзе рухацца над Карпатамі ва Украіне і на поўдні Польшчы.
У Мінску, Гомелі ды рэшце краіны — суха.
Паветра сёння прагрэецца да плюс 22 у цэнтры, плюс 20 на поўначы і плюс 26 месцамі на Усходнім Палессі.
У наступныя дні дажджоў, якія ўжо так патрэбныя, усё яшчэ не будзе. Сіноптыкі чакаюць іх толькі пад Радаўніцу.





