Фота з фэйсбука Гітанаса Наўседы

Фота з фэйсбука Гітанаса Наўседы

Кіроўны Літоўскі саюз сялян і зялёных («сяляне») заклікае галасаваць у другім туры прэзідэнцкіх выбараў за эканаміста, незалежнага кандыдата Гітанаса Наўседу, вырашыла праўленне партыі, піша Delfi.

«Мы заклікаем галасаваць за Гітанаса Наўседу. У адваротным выпадку, калі актыўнасць будзе маленькай, і людзі будуць псаваць бюлетэні, не будуць галасаваць за ніводнага кандыдата, пераможа (вылучаная Саюзам айчыны — Хрысціянскімі дэмакратамі Літвы) Інгрыда Шыманіце, што, на нашу думку, будзе дрэнна для Літвы», — заявіў у чацвер пасля пасяджэння праўлення партыі старшыня ЛСКЗ Рамунас Карбаўскіс.

Кандыдат «сялян» прэм'ер Саўлюс Сквярняліс у першым туры апынуўся трэцім і адпаведна не прайшоў у другі тур. У першым туры выбараў за Шыманіце прагаласавалі 31,31% выбаршчыкаў, а за незалежнага кандыдата Наўседу — 30,94%.

Другі тур прэзідэнцкіх выбараў адбудзецца ў нядзелю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0