Колькасць ахвяр каранавіруса перавысіла 900. За апошнія суткі колькасць загінулых павялічылася на 97 і склала 908, перадае ТАСС са спасылкай на Дзяржаўны камітэт па пытаннях гігіены і аховы здароўя Кітая.

Колькасць інфікаваных на мацерыковым Кітаі ўзрасла на 3062, перавысіўшы 40 тысяч. Яшчэ 64 выпадкі заражэння пацверджаны ў Ганконгу, Макао і Тайвані. 632 пацыенты выпісаныя з бальніц.

Напярэдадні, 9 лютага, паведамлялася, што спецыялісты Лонданскай школы гігіены і даследаванні трапічных хвароб спрагназавалі пік распаўсюджвання каранавіруса: ён можа наступіць у другой палове лютага. На думку навукоўцаў, на піку ў горадзе Ухань захварэе каля пяці адсоткаў жыхароў, гэта значыць прыкладна 500 тысяч чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0