У правінцыі Сычуань, Кітай, выявілі ўспышку птушынага грыпу H5N6. Пра гэта паведаміла міністэрства сельскай гаспадаркі краіны.

Успышка высокапатагеннага птушынага грыпу адбылася на ферме гарадской акругі Наньчун. Паведамляецца, што на ферме ўтрымліваліся 2 497 птушак, з іх 1 840 заразіліся і загінулі. Мясцовыя ўлады рабілі захады дзеля прадухілення распаўсюджвання захворвання, былі знішчаны больш за 2,26 тысячы птушак.

2 лютага паведамлялася, што ў кітайскай правінцыі Хунань зарэгістравана ўспышка птушынага грыпу H5N1. Дадзеная правінцыя мяжуе з правінцыяй Хубэй, якая стала эпіцэнтрам эпідэміі новага каранавіруса 2019-nCoV.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0