Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў, што каранцін, які ўвялі ў сувязі з эпідэміяй каранавіруса, працягнуты ў краіне да 11 мая, паведамляе Reuters.

«У гэтай бітве яшчэ нічога не выйграна. Бальніцы перагружаныя… І эпідэмія ўсё яшчэ не кантралюецца. Мы павінны працягваць прыкладаць намаганні для спынення распаўсюджвання гэтага віруса і выратавання жыццяў. Таму мы павінны выконваць рэжым каранціну да 11 мая», — сказаў Макрон.

Макрон заявіў, што наступныя тыдні будуць вельмі цяжкімі, у тым ліку ў эканамічнай сферы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?