МУС Беларусі і Расгвардыя заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Ведамствы маюць супрацоўнічаць па пытаннях аховы грамадскага парадку, важных дзяржаб'ектаў і спецыяльных грузаў, барацьбы з тэрарызмам і экстрэмізмам, дзяржкантролю ў галіне звароту зброі, забеспячэння бяспекі аб'ектаў паліўна-энергетычнага комплексу, аховы асабліва важных і рэжымных аб'ектаў, маёмасці фізічных і юрыдычных асоб, забеспячэння мерапрыемстваў сілавой падтрымкі па супрацьдзеянні злачыннасці і інш.

У дакуменце пазначана, што супрацоўніцтва ажыццяўляецца на падставе запытаў аднаго з бакоў аб аказанні садзейнічання. Ініцыятыву таксама можа праявіць бок, які лічыць, «што такое садзейнічанне ўяўляе цікавасць для іншага». Для гэтага адзін бок павінна накіраваць іншаму пісьмовы запыт. Дапускаецца і перадача запыту на супрацоўніцтва ў вуснай форме, потым неабходна пацвердзіць яго пісьмова.

Можна адмовіцца цалкам або часткова ад садзейнічання ў рамках пагаднення. Гэта магчыма, калі бок, які просяць аб садзейнічанні лічыць, што выкананне запыту можа нанесці шкоду суверэнітэту, бяспецы, грамадскаму парадку або іншым істотным інтарэсам яе дзяржавы альбо супярэчыць заканадаўству або міжнародным абавязацельствам яго дзяржавы.

У дакуменце адзначана, што бакі самастойна нясуць выдаткі, неабходныя для выканання пагаднення, хоць можна і ўзгадніць іншы парадак у кожным канкрэтным выпадку.

Таксама вызначана мова, якой павінны карыстацца бакі падчас ажыццяўлення супрацоўніцтва, — руская.

Пагадненне ўступае ў сілу з даты яго падпісання. Яно будзе дзейнічаць яшчэ паўгода з даты атрымання адным з бакоў пісьмовага паведамлення, што другі бок хоча спыніць яго дзеянне.

У канцы жніўня Уладзімір Пуцін заявіў, што Расія на просьбу Аляксандра Лукашэнкі сфармавала рэзерв з супрацоўнікаў праваахоўных органаў для дапамогі Беларусі, адзначае Tut.by

— Аляксандр Рыгоравіч папрасіў мяне сфармаваць пэўны рэзерв з супрацоўнікаў праваахоўных органаў. І я гэта зрабіў. Але мы дамовіліся таксама, што ён не будзе выкарыстаны да таго часу, пакуль сітуацыя не будзе выходзіць з-пад кантролю і калі экстрэмісцкія — я хачу гэта падкрэсліць — элементы… да таго часу не будзе выкарыстоўвацца, пакуль экстрэмісцкія элементы, не прыкрываючыся палітычнымі лозунгамі, не перададуць, не пяройдуць пэўных межаў і не пераступяць, не пяройдуць проста да разбою, не пачнуць падпальваць машыны, дамы, банкі, спрабаваць захопліваць адміністрацыйныя будынкі і гэтак далей, — заявіў тады Пуцін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0