«У мінулую пятніцу, 11 снежня, Кацярына перанесла алергічны прыступ, ёй зноў калолі лекі ўнутрымышачна. Пасля ўколу ёй стала лягчэй, прыступ цалкам прайшоў, — распавядае муж журналісткі Ігар Ільяш, — Гэта ўжо другі такі выпадак цягам снежня, мінулы раз Кацярына перанесла прыступ 3 снежня. Прычына алергіі ў старых пыльных матрацах, дзе, імаверна, водзяцца пылавыя кляшчы».

Псіхалагічна Кацярына знаходзіцца ў добрым стане, яна не губляе прысутнасці духу, кажа муж.

«Таксама я даведаўся, што Кацярына не атрымлівае маіх лістоў, іх блакуе турэмная цэнзура», — адзначыў Ільяш.

Журналісткі «Белсата» Кацярына Андрэева і Дарʼя Чульцова знаходзяцца за кратамі з 15 лістапада. Ім выстаўлена абвінавачванне паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Кацярыну і Дар'ю утрымліваюць у жодзінскім СІЗА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0