Мінздароўя выказала спачуванні сям'і хлопчыка, які памёр 16 снежня ў Мінскай дзіцячай інфекцыйнай бальніцы. Імя ў паведамленні ў тэлеграм-канале не называецца, але, імаверна, размова ідзе пра Міцю Конева.

Мінздароўя паведамляе, што працуе спецыяльная камісія. Канчатковы дыягназ будзе ўстаноўлены пасля атрымання вынікаў патолагаанатамічнага ўскрыцця.

У паведамленні адзначаецца, што падчас непрацяглага аказання медыцынскай дапамогі ў бальніцы праводзілася дыферэнцыяльная дыягностыка, перш за ўсё разглядаўся дыягназ «Мультысістэмны запаленчы сіндром». Гэта рэдкае захворванне, што развіваецца ў пазнейшыя тэрміны, асацыюецца з перанесенай каранавіруснай інфекцыяй.

У Мінску памёр 13-гадовы падлетак. Каля трох тыдняў таму ён перанёс кавід

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0