Уручэнне адбылося 16 снежня ў Берасці. 16 кілаграмаў мёду дасталіся Міколу Аляхновічу за зборнік «Вясновы роздум». Кніга выйшла сёлета ў берасцейскім выдавецтве «Альтэрнатыва», паведамляе Новы Час.

Мікола Аляхновіч вядомы як шматгадовы дэкан філалагічнага факультэта Брэсцкага ўніверсітэта, кандыдат філалагічных навук, паэт і перакладчык. Ён аўтар трох кніг паэзіі і адной кнігі перакладаў з польскай, венгерскай, украінскай і рускай моў. Быў старшынёй мясцовага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў.

«Падманулі мяне як барана казлы». Пчаляр-паэт Папека пра арышт і вызваленне

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0