Амерыканскі часопіс Science назваў вакцыны супраць каранавіруса галоўным навуковым прарывам 2020 года. Пра гэта гаворыцца ў артыкуле на сайце выдання, піша РБК.

Daniel Schludi / Unsplash

Daniel Schludi / Unsplash

Science, адно з вядучых навуковых выданняў свету, кожны год публікуе спіс з дзесяці найважнейшых адкрыццяў або прарываў у навуцы.

«У гэтым годзе мы добра ўсведамлялі, што галоўны навуковы прарыў будзе так ці інакш звязаны з каранавірусам, аднак толькі ў апошнія тыдні нам стала ясна, што гэтага гонару вартыя высокаэфектыўныя вакцыны ад COVID-19», — піша галоўны рэдактар Science Голдэн Торп.

Паводле яго слоў, доўгі час здавалася, што на хуткае з'яўленне вакцын можна не спадзявацца, аднак працэс вакцынацыі насельніцтва Зямлі ўжо фактычна пачаўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0